З 25 мая да 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя ладзіць у раёне спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”

Актуальное

Яно прымеркаванае да пачатку летніх школьных канікулаў. У гэты перыяд будзе ўзмоцнены кантроль за перавозкай дзяцей. Супрацоўнікі ДАІ правядуць у навучальных установах і працоўных калектывах гутаркі на тэму прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Нагадваем вадзіцелям, што, згодна з пунктам 166.9 Правілаў дарожнага руху, падчас СКМ “Увага – дзеці!” на ўсіх механічных транспартных сродках пры руху ў светлы час сутак павінны быць уключаны бліжняе святло фар або дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці).

Аляксандр ІВАШКЕВІЧ, начальнік ДАІ Чэрвеньскага РАУС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *