Уладзімр Пуцін уручыў ордэн Алегу Навіцкаму

Общество

Учора ў Крамлі адбылася цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод Расійскай Федэрацыі. Сярод узнагароджаных — ураджэнец Чэрвеня, касманаўт “Раскосмасу” Алег Навіцкі. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін уручыў яму Ордэн “За заслугі перад Айчынай” IV ступені.

Гэтай узнагародай наш зямляк адзначаны за вялікі ўклад у развіццё пілатуемай касманаўтыкі, умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы.

Алег Навіцкі здзейсніў два касмічныя палёты агульнай працягласцю больш за 340 сутак. У 2014 годзе яму было прысвоена званне “Герой Расійскай Федэрацыі”.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота з інтэрнэт-сайта roscosmos.ru



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *