Творчасці Алеся Пісарыка прысвяцілі паэтычную гадзіну ў Чэрвеньскай бібліятэцы

Культура Общество

Яна прайшла пад назвай «Беларусь — мова думак маіх…» Алесю Пісарыку, члену Саюза  пісьменнікаў Беларусі і Расіі, паэту, празаіку, перакладчыку ў гэтым годзе споўнілася 65 гадоў.

Лёс Аляксандра Уладзіміравіча Пісарыка цесна звязаны з Ігуменшчынай. Яго дзяцінства і маленства прайшлі ў вёсцы Пагулянка Валевачоўскага сельсавета ў бабулі Праскоўі Іванаўны Зыгмантовіч. Першая падборка яго вершаў была апублікавана ў 1970 годзе ў Чэрвенскай раённай газеце “Уперад”. З 1972-га па 1973-ці год ён працаваў прадаўцом магазіна культтавараў і экспедытарам Смілавіцкага сельскага спажывецкага аб’яднання. Алесь Пісарык аўтар больш 20-ці зборнікаў паэзіі. Асобныя яго вершы перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы. Свае творы юбіляр прысвячае бацькоўскаму краю, роднай зямлі, яе гісторыі, сельскім працаўнікам, прыгажосці роднай прыроды, каханню… Шмат вершаў пакладзена на музыку і выконваецца баларускімі песнярамі. Зараз аўтар працуе над пенталогіяй на ваенную тэму, прысвечаную гісторыі беларускага краю. І ўжо на выхадзе зборнік вершаў “Свет любви и надежды”.

На працягу мерапрыемства гучалі філасофскія, лірычныя і гумарыстычныя творы паэта ў выкананні сяброў клуба Васіля Шачка, Зоі Сушкевіч, Эдуарда Дулебы, Марыі Чаган.

У рубрыцы “Наш каляндар” размова ішла пра расійскага паэта, празаіка, кампазітара, барда, сцэнарыста Булата Акуджаву. У гэтым годзе споўнілася 95 гадоў з дня яго нараджэння. Музычную старонку падрыхтавалі сябры клуба Анатоль і Людміла Турбал. У выкананні творчага дуэта прагучалі творы Булата Шалвавіча “Полночный троллейбус” і “Песенка об Арбате”. Выступленне сямейнай пары ўдзельнікі клуба сустракалі дружнымі апладысментамі.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *