Пажар у Аляксандраўцы: дачнікі палілі траву і не цалкам патушылі вогнішча

Актуальное Происшествия

Днём у суботу чэрвеньскім ратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні гаспадарчай пабудовы і жылога дома ў вёсцы Аляксандраўка. Падчас іх прыезду на месца здарэння гарэў хлеў, полымя перакінулася на дах хаты і прыбудовы.

У выніку пажару гаспадарчая пабудова цалкам знішчана, пашкоджана прыбудова і маёмасць у доме. Пацярпелых няма.

Прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём. Маці і два сыны прыехалі з Мінска ў вёску на дачу. Абкасіўшы прысядзібны ўчастак, яны вырашылі спаліць траву, аднак не цалкам патушылі вогнішча. Маці з адным сынам з’ехалі ў краму, а другі сын, які знаходзіўся ў доме, прачнуўся ад гукаў стрэлу шыферу і пачаў выносіць маёмасць. Пра пажар ратавальнікам паведамілі людзі, што праязджалі міма.

Юлія МАКСІМЕНЯ, інспектар групы прапаганды і навучання Чэрвенскага РАНС

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *