Пакінутая без нагляду запаленая печ стала прычынай пажару ў вёсцы Навасяленне

Актуальное Происшествия

Здарэнне адбылося ўчора каля дзевяці гадзін вечара. На тушэнні пажару былі задзенічаны чатыры адзінкі тэхнікі: дзве – з Чэрвеня, па адной – з ратавальных пастоў у Горках і Дамавіцку.

Падчас прыбыцця падраздзяленняў назіралася шчыльнае задымленне ў раёне аднаго з жылых дамоў. Гаспадароў на момант здарэння ў хаце не было.

Пасля ліквідацыі пажару высветлілася, што ўнутры будынак моцна пашкоджаны ад ўздзеяння высокай тэмпературы і без правядзення грунтоўнага рамонту непрыдатны для пражывання. Прычына здарэння – парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення: запаленую печ пакінулі без нагляду.

Юлія МАКСІМЕНЯ, інспектар групы прапаганды і навучання Чэрвенскага РАНС.

Фота РАНС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *