Падчас пажару ў Чэрвені пацярпеў 28-гадовы мужчына

Актуальное Происшествия

Выклік пра ўзгаранне ў нежылым доме на вуліцы Савецкай паступіў ратавальнікам ўчора а палове чацвёртай гадзіны дня.

Як распавяла “Раённаму весніку” інспектар групы прапаганды і навучання Чэрвенскага РАНС Юлія Максіменя, з будынка выратавалі 28-гадовага мужчыну, які не з’яўляецца гаспадаром дома. Ён атрымаў апёкі і ў цяжкім стане быў шпіталізаваны.

У выніку ўзгарання пашкоджаны столь і сцяна, а таксама канапа. Верагодная прычына здарэння – неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Ігар АДАМОВІЧ.  Фота раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *