На нарадзе ў Чэрвені абмеркавалі пытанні электрабяспекі

Актуальное Безопасность

Чэрвеньская раённая інспекцыя Дзяржэнергагазанагляду правяла ў сераду рабочую нараду са спецыялістамі  інжынерна-энергетычных службаў  прадпрыемстваў, гаспадарак, устаноў і арганізацый раёна па пытаннях электрабяспекі.

Начальнік інспекцыі Аляксей Шымановіч, у прыватнасці, распавёў прысутным пра мэты, функцыі і задачы новай установы “Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд”. Спецыялісты інспекцыі давялі інфармацыю аб падрыхтоўцы цеплавой і электрагаспадаркі суб’ектаў гаспадарання раёна да працы ў асенне-зімовы перыяд 2019-2020 гадоў.

Таксама на нарадзе ішла гаворка пра неабходнасць строгага выканання правілаў бяспекі пры працы на электраўстаноўках, пры работах у ахоўных зонах падземных кабельных ліній і паветраных ліній электраперадач.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *