Лядзенская школа перамагла ў абласным конкурсе

Общество

Мінскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне падвяло вынікі конкурсу сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, які праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу-2019”. У намінацыі “Самая актыўная школа” пераможцай прызнана Лядзенская школа нашага раёна. Яна ўзнагароджана Дыпломам і грашовым прызам для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Гэтай вясною Лядзенскія школьнікі пасадзілі на тэрыторыі Горкаўскага лясніцтва 42 гектары хвойных парод дрэў.

Дзевяцікласніцы Лядзенскай школы Хрысціна Стрычык і Валерыя Сарокіна на пасадцы лесу

Экалагічнае выхаванне – адзін з важных накірункаў выхаваўчай працы ў гэтай навучальнай установе. Рэалізоўваецца ён у тым ліку і праз дзейнасць “Школьнага лясніцтва”, экскурсіі па адмыслова створанай экалагічнай сцежцы.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *