Каманда Чэрвеньскага раёна стала прызёрам абласной спартакіяды работнікаў аграпрамысловага комплексу

Актуальное Спорт

Сёння ў Слуцку завяршыліся двухдзённыя спаборніцтвы ХІІІ Мінскай абласной спартакіяды работнікаў аграпрамысловага комплексу. Другое месца ў агульнакамандным заліку заняла тут каманда Чэрвеньскага раёна. Па найменшай суме месцаў у кожным з відаў праграмы нашы спартсмены ўсяго адзін бал саступілі гаспадарам спаборніцтваў.

 

Акрамя таго, чэрвеньцы вызначыліся ў чатырох з шасці відаў спорту ў індывідуальным заліку. Ларыса Ефіменка і Алена Логінава заваявалі залатыя медалі ў кулявой стральбе і лёгкай атлетыцы, адпаведна.  Кацярына Хасяневіч заняла трэцяе месца ў плаванні. Яшчэ адна “бронза” – у Аляксандра Багатырова (гіравы спорт, вагавая катэгорыя да 80 кілаграмаў). У дадатак чацвёртай стала каманда нашы валейбалістаў, за якую выступалі Кацярына Хасяневіч, Надзея Кулеш, Вікторыя Раманчук, Аляксандр Мрынскі, Аляксандр Дзьячэнка,  Аляксей Марозаў, Павел Марозаў і Аляксандр Янушкевіч. Заліковыя ачкі ў агульную скарбонку каманды раёна прынеслі тэнісісты Дзмітрый Дзігалёў і Валянціна Кішко. 

Ігар АДАМОВІЧ. Фота прадастаўлена Чэрвеньскім райкамам прафсаюза работнікаў АПК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *