Гібель рыбы ў канале ля Ялчы: кіслароду ў вадзе хапала

Актуальное

Папярэдні аналіз вады з месца масавай гібелі рыбы ў абводным канале ля вёскі Ялча засведчыў, што ўтрыманне ў ёй кіслароду адпавядае норме. Пра гэта паведаміў “Раённаму весніку” начальнік Чэрвеньскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцін Пузанкоў.

Паводле яго слоў, такім чынам можна выключыць версію замору, звязаную з прыродным характарам.

– Штосьці больш канкрэтнае можна будзе сказаць па выніках экспертызы экзэмпляраў загінулай рыбы і проб глебы з месца здарэння, – сказаў Валянцін Пузанкоў. – Гэтыя даследаванні зоймуць каля месяца.

Як паведамляў ужо “Раённы веснік”, у сераду ў абводным канале ля вёскі Ялча, які злучае дзве сажалкі, было выяўлена 1676 загінулых асобін акуня агульнай вагою каля 20 кілаграмаў. Праверку па факту здарэння праводзіць Чэрвеньскі РАУС.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота Валянціна ПУЗАНКОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *