Футбол: гол прыгажун нашага земляка прынёс БАТЭ перамогу над «Нёманам» (відэа)

Актуальное Спорт

Сёння ў матчы 8 тура чэмпіянату Беларусі па футболу сярод каманд вышэйшай лігі барысаўскі БАТЭ з лікам 1:0 адолеў у гасцях гродненскі «Нёман». Адзіны мяч у вароты гаспадароў поля забіў на 34-й хвіліне выхаванец чэрвеньскага футбола Яўген Яблонскі.

Апошні раз наш зямляк вызначаўся год таму ў матчы са сталічным «Тарпеда».

Ігар АДАМОВІЧ. Фота Telegraf.by.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *