Фестываль дзіцячай творчасці “Шчаслівае дзяцінства” прайшоў у дзіцячым садку №6 г.Чэрвеня

Общество

Цэлае суквецце маленькіх талентаў з дзіцячых садкоў Чэрвеня брала ў ім удзел. Выхаванцы дзіцячых дашкольных ўстаноў танцавалі і расказвалі вершы, спявалі і ставілі сцэнкі. Гледачы, а гэта – бацькі, з задавальненнем апладыравалі дзецям, многія не стрымлівалі слёз замілавання.

Маленькія артысты выканалі танцы “Птушкі”, “Сцюардэсы”, “Зарадка”, “Цыганачка”, “Жабкі”, “Матроскі танец” і “танец з парасонамі”. Дзяўчынкі  праспявалі песню “Ягадка”, прычым кожная маленькая спявачка была самай сапраўднай “малінкай” і “сунічкай”, “чарнічкай” і,  нават, “кавуном”, які, дарэчы, таксама з’яўляецца ягадкай, аб чым і спявалася.

Спадабалася гледачам песня “Идёт солдат по городу” у выкананні Кірыла Садзюкевіча з дзіцячага садка №2 г.Чэрвеня і песня  “Гармонік, грай”, якую ён спяваў пазам з Дашай Іотка. Дружнымі апладысментамі ўзнагародзілі гледачы выступленне Ксеніі Хмяльніцкай з дзіцячага садка №6, якая прачытала верш пра сабаку, і Мілы Казачонак з дзіцячага садка №5. Яна прачытала верш пра Беларусь. Песню «Беларусачка» праспявала выхаванка дзіцячага садка №6 Сафія Царык.

Яскравым момантам мерапрыемства стала дэфіле – дзяўчынкі і хлопчыкі прадэманстравалі беларускія нацыянальныя касцюмы. У ім удзельнічалі таксама выхаванцы Чарнаградскага, Валявацкага, Азёрнаўскага, Любішынскага дзіцячых садкоў і садка №1 г.п.Смілавічы.

Завяршыўся канцэрт песняй пра Беларусь “Самая красивая родина моя…”, якую спявалі ўсе ўдзельнікі – выхаванцы, педагогі і бацькі.

Звяртаючыся да маленькіх артыстаў, начальнік упраўлення па адукацыі спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ларыса Асановіч адзначыла, што канцэрт быў яскравым,  маляўнічым і вельмі цікавым. Атрмалася сапраўднае свята.

— Гэта ўсё – вынік вялікай сумеснай працы педагогаў, бацькоў і саміх выхаванцаў, — сказала яна. – Такая праца не застаецца без узнагарод.

У пацверджанне сваіх слоў Ларыса Валянцінаўна ўручыла загадчыкам дзіцячых дашкольных устаноў Чэрвеня Дыпломы ўдзельнікаў, для выхаванцаў кожнай установы – бадмінтон, а ўсім маленькім артыстам – медалі.

Такі ж фестываль адбыўся і ў дашкольных дзіцячых установах г.п.Смілавічы.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *