Да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі ў Чэрвеньскай дзіцячай школе мастацваў ладзілі канцэрт

Актуальное Культура

Яго адкрыла выкладчык Людміла Дарагуж. Яна распавяла пра жыццёвы і творчы шлях беларускага і польскага кампазітара, стваральніка польскай і беларускай нацыянальнай оперы, класіка вакальнай лірыкі.

На канцэрт прыйшлі вучні гарадскіх школ раёна, навучэнцы школы мастацтваў, жыхары Чэрвеня. Яны з цікавасцю слухалі расповед  пра дзяцінства, юнацкія гады і гады вучобы кампазітара, яго асабістае жыццё.

Цікава было пачуць, што першую сваю оперу “Канторскія служачыя” Станіслаў Манюшка напісаў ва ўзросце 15 гадоў, якую паставілі ў Мінску.

Расповед Людмілы Уладзіміраўны суправаджаўся выкананнем вучнямі і педагогамі школы мастацтваў твораў кампазітара. Прысутныя адчулі іх яскравую меладычнасць і  лірызм, якія па-майстэрску перадалі выканаўцы. 

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *