Чэрвеньскі «Колас» у новай форме паспяхова стартаваў у чэмпіянаце вобласці па футболу (фотагалерэя)

Актуальное Спорт

Сёння футбалісты чэрвеньскага «Коласа» правялі на сваім полі матч 1 тура чэмпіянату Мінскай вобласці. Яны выйшлі на газон стадыёна СДЮШАР у новай форме і парадавалі балельшчыкаў выніковай гульнёй. З лікам 5:0 была абыграна «Энергія» з Пухавіцкага раёна.

Дублем вызначыўся ў «Коласа» Ігар Шмідаў (ён забіў з гульні і з пенальці), таксама па голу ў актыве  Аляксея Ганчарыка і Аляксандра Мрынскага (з пенальці), а пяты мяч ўляцеў у вароты гасцей ад іх жа абаронцы.

Падрабязнасці — у газетным нумары за сераду.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *