12 мая адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Важное

Свята ўстаноўлена указам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе і адзначаецца ў другую нядзелю мая. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

Эталон герба і Палажэнне аб сцягу зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 1995 года па выніках праведзенага 14 мая 1995 г. рэспубліканскага рэферэндума, адным з пытанняў якога было ўстанаўленне дзяржаўнай сімволікі.

5 ліпеня 2004 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», які накіраваны на прававое рэгуляванне пытанняў дзяржаўных сімвалаў Беларусі, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, і вызначае апісанне і парадак іх выкарыстання.
Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Яны надзелены яркімі рысамі і лёгка распазнаюцца сярод усіх дзяржаўных сімвалаў сусветнай супольнасці. Дзяржаўныя сімвалы — герб і сцяг Беларусі — гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *