Выставу да 200-гадовага юбілею Станіслава Манюшкі адкрылі ў Маскве

Актуальное Культура

Адбылася гэтая падзея ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі.

Як паведамляе “Расійская газета”,  выстаўка падрыхтавана Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены копіі малюнкаў Чэслава Манюшкі, бацькі нашага славутага земляка-кампазітара, а таксама –нотныя зборнікі, афішы, фотаздымкі тэатральных пастановак, творы сучасных беларускіх мастакоў, створаныя да юбілею Станіслава Манюшкі, які будзе адзначацца 5 мая.

Падчас адкрыцця выставы адбыўся канцэрт, складзены з твораў кампазітара. Іх выканалі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэаты і дыпламанты І Рэспубліканскага адкрытага конкурсу вакалістаў імя Станіслава Манюшкі. Удзел у вечарыне бралі прадстаўнікі кіраўнічых структур Саюза Беларусі і Расіі, СНД, Еўразійскай эканамічнай камісіі, дзеячы навукі, культуры, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Масквы, беларускай дыяспары.

 

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *