Вялікая размова: пасляслоўе

Важное

1 сакавіка Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ.

Падчас вялікай размовы ад жыхароў нашага раёна паступіў адзін зварот ад Міхаіла Васільевіча Яленскага аб набыцці кватэры, якая належыць Чэрвенскаму райспажыўтаварыству.

Справа ў тым, што Яленскі М.В. не мае права на набыццё кватэры (тым больш на заяўленых асабістых умовах), што выдавалася іншаму наймальніку, які працаваў на той момант у райспажыўтаварыстве. Пра гэта яму неаднаразова было растлумачана на раённым узроўні. Але ён не згаджаўся з дадзенымі яму адказамі і звяртаўся на працягу 2005-2018 гг. у іншыя вышэйстаячыя інстанцыі.

Чэрвенскі раённы выканаўчы камітэт па сутнасці звароту М.В.Яленскага паведамляе: “На ўсе звароты М.В. Яленскаму былі дадзены кампетэнтныя падрабязныя адказы. У прыватнасці, яму было патлумачана, што набыццё кватэры ў растэрміноўку і па ацэначнаму кошту немагчыма, паколькі пытанні адчужэння маёмасці арганізацыямі спажывецкай кааперацыі строга рэгламентаваны Палажэннем аб парадку адчужэння маёмасці арганізацыямі спажывецкай кааперацыі, зацверджаным пастановай Агульнага сходу прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў ад 31.08.2016 г. (са зменамі і дапаўненнямі ад 07.08.2017 г).
Але, нават нягледзячы на тое, што М.В.Яленскі не мае права на набыццё кватэры, яму, згодна пастановы Праўлення Мінскага аблспажыўсаюза «Аб адчужэнні маёмасці» ад 02.02.2016г. №33, а таксама пастановы справаздачнага сходу ўпаўнаважаных Чэрвенскага раённага спажывецкага таварыства ад 18.03.2016г., далі згоду на адчужэнне кватэры шляхам продажу па рыначнаму кошту з унясеннем аплаты аднаразовым плацяжом без прадастаўлення растэрміноўкі. Але Яленскі і наймальнік кватэры ад пакупкі яе на гэтых умовах адмовіліся.

Чэрвенскім раённым спажывецкім таварыствам неаднаразова рабілася ацэнка кватэры, за што яно несла пэўныя выдаткі, якія нават не кампенсаваліся.
Чэрвенскі раённы выканаўчы камітэт і Чэрвенскае раённае спажывецкае таварыства перапіску з М.В.Яленскім спынілі, аднак заяўнік з адным і тым жа пытаннем працягвае звяртацца ў інстанцыі. Чэрвенскі раённы выканаўчы камітэт у межах сваёй кампетэнцыі не правамоцны вырашыць пытанне аб продажы кватэры, якая належыць на правах уласнасці раённаму спажывецкаму таварыству, па кошту і на ўмовах, зручных і выгадных наймальніку.”

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *