У Смілавічах адкрыецца пастаянная музейная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Станіслава Манюшкі

Актуальное Культура

Адбудзецца гэтая падзея 5 красавіка ў “Музычнай гасцёўні Станіслава Манюшкі”.

Як паведаміла дырэктар раённага краязнаўчага музея Алена Забаронок, экспазіцыя размесціцца ў дзвюх залах. Яна распавядзе пра дзяцінства і юнацтва сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка, пра яго вучобу ў Берліне, працу ў Вільні і Варшаве. Наведвальнікі змогуць пабачыць ноты і запісы твораў Станіслава Манюшкі на пласцінках і касетах, фотаздымкі оперных пастановак, сцэнічныя касцюмы.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *