Тамара Цітавец — на «Дошцы гонару» абласнога прафсаюза работнікаў АПК

Актуальное Общество

Пастановай прэзідыума Мінскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу па выніках працы за мінулы год на “Дошку гонару” гэтай абласной галіновай арганізацыі занесена дванаццаць чалавек. Сярод іх – старшыня прафкама ААТ “Раванічы” Тамара Цітавец. Ёй уручылі адпаведнае пасведчанне і грашовую прэмію.

Як распавяла “Раённаму весніку” старшыня Чэрвенскага райкама прафсаюза АПК Ларыса Ефіменка, прафсаюзнага лідара з Раванічаў адзначылі за юрыдычную абарону правоў і інтарэсаў работнікаў гаспадаркі, садзейнічанне ў стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы для іх.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *