Сёння ў Смілавічах адкрылася пастаянная музейная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці кампазітара Станіслава Манюшкі (фотарэпартаж)

Актуальное Культура Новости

Яна размясцілася ў дзвюх залах і распавядзе пра дзяцінства і юнацтва Станіслава Манюшкі, пра яго вучобу ў Берліне, працу ў Вільні і Варшаве. Наведвальнікі могуць пабачыць тут ноты і запісы твораў кампазітара на пласцінках і касетах, фотаздымкі оперных пастановак, сцэнічныя касцюмы.

Ва ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі ўзялі ўдзел першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Святлана Баранок, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Зінаіда Кучар, старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі, старшыня Беларускага камітэта Міжнароднага Савета Музеяў Таццяна Бембель, заслужаны артыст Беларусі, прафесар Беларускай акадэміі музыкі, мастацкі кіраўнік творчага калектыву “Беларуская капэла” Віктар Скарабагатаў, старшыня Чэрвенскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка, намеснік старшыні Чэрвенскага райвыканкама Ала Шахоцька і іншыя.  

Віктар Скарабагатаў падараваў для фондаў экспазіцыі новыя друкаваныя выданні, прысвечаныя Станіславу Манюшку. На ўрачыстасці выступілі юныя музыканты з Чэрвеня і Смілавічаў, а таксама народная інструментальная капэла Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў «Ігуменскія крыніцы».

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *