Шоу-віктарына “Я ведаю!”: Георгій Аляксееў выйшаў у суперфінал

Общество

Адзінаццацікласнік Запольскай сярэдняй школы Георгій Аляксееў выйшаў у суперфінал шоу-віктарыны “Я ведаю!” на тэлеканале “Беларусь 1”. Набраўшы 51 бал, ён заняў першае месца ў гульні сярод дванаццаці ўдзельнікаў.

Георгій – другі прадстаўнік Чэрвеншчыны, які дабіўся такога поспеху ў сёлетнім сезоне шоу-віктарыны. Раней у суперфінал “Я ведаю!” выйшаў васьмікласнік СШ №4 Чэрвеня Павел Барбук. Яшчэ адна наша школьніца, Анастасія Дзегцярова з гімназіі №1, мае шанц трапіць туды праз дабор па большай колькасці балаў сярод удзельнікаў, якія зоймуць другія месцы ў іншых раўндах гульні.

Запіс перадачы тут: https://www.tvr.by/videogallery/razvlekatelnye/ya-znayu-sezon-2/proekt-ya-znayu-vypusk-07-04-2019/

 

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *