Школьнік з Заполля згуляе ў шоу-віктарыне «Я ведаю!»

Общество

У нядзелю, 7 красавіка, у 13 гадзін 30 хвілін на тэлеканале «Беларусь-1» выйдзе ў эфір чарговы выпуск шоу-віктарыны «Я ведаю!». У гульні возьме ўдзел адзінаццацікласнік Запольскай школы Георгій Аляксееў.

Гэта — трэці прадстаўнік Чэрвеншчыны ў сёлетнім сезоне «Я ведаю!». Раней у суперфінал шоу-віктарыны выйшаў вучань восьмага класа СШ №4 Чэрвеня Павел Барбук. Такія ж шанцы захоўвае дзесяцікласніца чэрвенскай гімназіі Анастасія Дзегцярова.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *