Работа сацыяльнай службы Чэрвенскага раёна ацэнена высока

Актуальное Общество

На базе Чэрвенскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбыўся абласны семінар. Каб абмеркаваць пытанні арганізацыі работы аддзяленняў забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту, сабраліся кіраўнікі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання са ўсіх раёнаў Мінскай вобласці, загадчыкі вышэй названых аддзяленняў.

Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Надзея Цупа адзначыла, што для правядзення семінара Чэрвенскі раён абраны невыпадкова — тут назапашаны пэўны вопыт работы з пажылымі грамадзянамі і інвалідамі.

Цікавасць ва ўдзельнікаў мерапрыемства выклікаў прадэманстраваны аматарскі відэафільм аб рабоце аддзяленняў, якія затым яны і наведалі. Тут госці пазнаёміліся з работай гурткоў, клубаў, майстэрняў, якія працуюць на базе гэтых двух аддзяленняў.  Госці з задавальненнем адзначылі, што людзі з некаторымі псіхафізічнымі і фізічнымі абмежаваннямі маюць магчымасць тут рознабакова развівацца.

Падчас пленарнага пасяджэння ўдзельнікі дзяліліся вопытам работы. Прысутныя даведаліся, як арганізавана яна ў гарадах Барысаве, Любані і Крупках, і са станоўчага боку  адзначылі  ў Чэрвенскім цэнтры.

Сюрпрызам для гасцей раёна стала сапраўднае дэфіле – дзяўчыны, якія наведваюць у аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў швейную майстэрню і займаюцца ў атэлье  “Лоскуток” пад кіраўніцтвам інструктара па працоўнай рэабілітацыі Таццяны Касцевіч, прадэманстравалі сукенкі, пашытыя сваімі рукамі.

Падводзячы вынікі семінара Надзея Цупа засведчыла, што работа з пажылымі грамадзянамі і інвалідамі ў Чэрвенскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вядзецца на высокім узроўні.

— Нягледзячы на недахоп фінансавых сродкаў, спецыялісты аддзяленняў, большай часткай сваімі намаганнямі і сваімі рукамі, змаглі стварыць дастойныя ўмовы для знаходжання ў іх людзей, для заняткаў па інтарэсах, — сказала яна. — Пакоі, дзе яны праходзяць, аздоблены з улікам усіх санітарных патрабаванняў, аформлены з вялікім густам, у іх утульна і камфортна. Гэтая хатняя атмасфера і прываблівае людзей.

З меркаваннем Надзеі Анатольеўны былі згодны таксама: Алена Чысцякова, начальнік аддзела сацыяльнай дапамогі пажылым грамадзянам камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай аброне Мінскага аблвыканкама, Людміла Шэйдава, галоўны спецыяліст гэтага ж аддзела і Зоя Канапліна, начальнік аддзела дзяржаўнай падтрымкі сям’і.

Жадаючыя мелі магчымасць атрымаць напрацоўкі чэрвенскіх спецыялістаў па сацыяльнай рабоце ў электронным варыянце. Як адзначыла напрыканцы сустрэчы дырэктар Чэрвенскага цэнтра Людміла Шаркова, — “Мы робім усё магчымае, каб людзям у нашым цэнтры было ўтульна і цікава.  Спадзяемся, што наш вопыт будзе для вас карысны”.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *