Пажар у Чэрвені: згарэла гаспадарчая пабудова

Актуальное Происшествия

Узгаранне ў двары жылога дома на вуліцы Някрасава адбылося сёння каля пяці гадзін вечара. Полымя знішчыла гаспадарчую пабудову, дом ратавальнікам удалося захаваць.

Як паведаміла «Раённаму весніку» інспектар групы прапаганды і навучання Чэрвенскага РАНС Юлія Максіменя, папярэдняя версія ўзнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.

І.УЛАДЗІМІРАЎ

Фота раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *