Навучэнка Чэрвенскай СДЮШАР Маргарыта Лазовік стала прызёрам абласнога лёгкаатлетычнага кросу

Актуальное Спорт

Спаборніцтвы на Кубак і першынство Мінскай вобласці па лёгкаатлетычнаму кросу прайшлі сёння ў чэрвенскім лесапарку “Загор’е”. Ужо на першай дыстанцыі, сярод дзяўчынак 2004-2005 гадоў нараджэння, поспех спадарожнічаў навучэнцы Чэрвенскай СДЮШАР Маргарыце Лазовік. Яна пераадолела 1 кіламетр з трэцім вынікам.

Старшыня федэрацыі лёгкай атлетыкі Мінскай вобласці Уладзіслаў Цыдзік уручае бронзавы медаль Маргарыце Лазовік

Медалі таксама былі разыграны ва ўзроставых катэгорыях  2002-2003, 2000-2001, 1999 год нараджэння і старэйшыя. Юнакі і юніёркі прабеглі 2 кіламетры, жанчыны і юніёры – 3, мужчыны — 5 кіламетраў.

У агульнакамандным заліку перамаглі лёгкаатлеты  Крупскага раёна. На другім месцы – Маладзечанскі, на трэцім – Стаўбцоўскі раён. Прадстаўнікі Чэрвеншчыны сталі шостымі. Таксама неблагі вынік, калі ўлічыць, што ў спаборніцтвах бралі ўдзел 20 каманд.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара  

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *