На складзе адной з гаспадарак Чэрвенскага раёна знайшлі псіхатропы

Актуальное Происшествия

470 індывідуальных аптэчак для насельніцтва 1991 года выпуску, якія прызначаліся для аказання дапамогі пры раненні або на выпадак прымянення зброі масавага паражэння, знайшлі на складзе запчастак адной з гаспадарак раёна супрацоўнікі наркакантролю падчас правядзення комплексу мерапрыемстваў “Допінг”. У іх выяўлена каля 2800 таблетак тарэну, што адносіцца да псіхатропных рэчываў.

У сувязі з тым, што пры ўжыванні гэтых таблетак звыш рэкамендаванай дозы назіраўся выразны галюцынагенны эфект, яшчэ некалькі гадоў таму было прынята рашэнне аб зняцці гэтых аптэчак са звароту.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт УУС Мінаблвыканкама, паводле слоў кладаўшчыцы, на пачатку 2000-х гадоў прымаючы склад з запчасткамі, яна прыняла і гэтыя аптэчкі, якія захоўваліся там без дакументаў. Жанчына палічыла, што калі аптэчкі захоўваюцца столькі часу, значыць гэта каму-небудзь трэба. Тры скрыні былі пастаўлены ў дальні кут, і прастаялі некранутымі да цяперашняга часу.

Цяпер усё аптэчкі канфіскаваныя, таблеткі накіраваныя на экспертызу. Кладаўшчыца не будзе прыцягнута да адказнасці, бо ў яе дзеяннях няма прыкмет правапарушэння.

І.УЛАДЗІМІРАЎ. Фота УУС Мінаблвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *