На Чэрвеньшчыне пасеялі больш за 60 працэнтаў яравых зерневых культур

Аграрный сектор Актуальное

Паводле звестак райсельгасхарчу на сённяшнюю раніцу, яравыя зерневыя культуры пасеялі ў раёне на 6000 гектарах, што складае 63,5 працэнта ад неабходнага. У эксперыментальнай базе «Натальеўск» гэты від работ ужо выканалі на 92,8 працэнта.

Больш чым па 40 гектараў штодня засявае зерневымі механізатар ААТ «Запольскае» Сяргей Кудлянкоў.

Да дзесяці трактароў з прычапнымі агрэгатамі задзейнічаны гэтымі днямі на палетках адкрытага акцыянернага таварыства «Запольскае».

Галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Калашнікаў перакананы, што сёняшні дзелавы рытм веснавых палявых работ, якія вядуцца ў комплексе, дасць магчымасць гаспадарцы пасеяць раннія яравыя зерневыя культуры ў спрыяльныя агратэхнічныя тэхрміны.

— Сёлета мы як ніколі рана, да 31 сакавіка, завяршылі падкормку азімых, — кажа ён. — Гэта дало магчымасць больш тэхнікі накіраваць на пасяўную. Маем дастаткова азотных угнаенняў для ўнясення пад асноўную сяўбу. Недахоп астатніх відаў тукаў каменсуем за кошт арганікі. Разлічваем, што сёлета ўдасца атрымаць ураджайнасць зерневых не менш за 30 цэнтнераў з гектара.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



1 комментарий по теме “На Чэрвеньшчыне пасеялі больш за 60 працэнтаў яравых зерневых культур

  1. Как посеешь, так и пожнешь, поэтому теперешняя работа у аграриев очень ответственная и основополагающая, от которой напрямую зависит будущий урожай. Так держать мужики, знайте на ваших плечах хлеб страны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *