Мірнае жыццё ветэран вайны з Чэрвеня прысвяціў сельскай гаспадарцы

80 лет со дня освобождения Беларуси

Аляксандра Захаравіча Новіка  ў ліпені 1944-га прызвалі ў войска. Накіравалі ў мястэчка Красны бераг пад Бабруйскам на курсы артылерыстаў. З першым Беларускім фронтам прайшоў дарогамі вайны ад роднай Беларусі да Варшавы і Кенігзберга, фарсіраваў Одэр і Эльбу, быў камандзірам 45-мм гарматы. Ганарыцца ветэран, что падчас сустрэчы саюзных войскаў на Эльбе давялося ўжывую ўбачыць маршала Жукава.

На фронце атрымаў раненне, быў кантужаны. Трапіў у шпіталь. Пасля выздараўлення застаўся служыць у санчасці санітарам. Перамогу сустрэў у Дрэздэні. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам “Великой Отечественной войны ІІ степени”, медалём «За отвагу», медалямі «За освобождение Варшавы», «За взятие Кенигсберга», «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941-1945 г.г.», «Ветеран труда», мае шматлікія юбілейныя медалі…

Чалавек сумленны і прыстойны, які сам не здольны на ашуканства, Аляксандр Захаравіч аднойчы паверыў маладым людзям, што завіталі ў яго хату і прадставіліся работнікамі музея. Яны папрасілі паглядзець узнагароды ветэрана і прапанавалі захоўваць іх у музеі… Так і застаўся ён без ордэнаў і медаля “За отвагу”… Ашуканцаў не знайшлі… Застаўся толькі здымак, на якім на грудзях ветэрана ёсць гэтыя ўзнагароды.

На вайсковай службе быў да 1947 года, дэмабілізаваўся ў званні старшага сержанта. Вярнуўся домоў, працаваў у калгасе “Барацьбіт” на палявых работах, скотнікам-пастухом, рознарабочым, брыгадзірам…

Пабудаваў дом, ажаніўся. З жонкай Ганнай Сяргееўнай выхавалі пяцёра дзяцей. Адзін сын Віктар быў прызваны ў войска і служыў спачатку ў Цермезе, а потым – у  Афганістане. Выхаваны ў духу патрыятызму ў сям’і ўдзельніка вайны, Віктар Аляксандравіч геройскі загінуў, выконваючы вайсковы абавязак…

Сёння жыве ветэран у Чэрвені, у сям’і дачкі Раісы, ахутаны любоўю і клопатам… Днямі ён адзначыў 95-гадовы юбілей. Жадаем ветэрану моцнага здароўя і мірнага неба над галавой.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *