Міні-футбол: «Дарожнік» згуляе ў Чэрвені з лідарам чэмпіянату

Актуальное Спорт

Заўтра ў спартыўным комплексе «Ігумен» Чэрвенскай СДЮШАР адбудзецца матч 25 тура чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболу сярод каманд вышэйшай лігі.  Сталічны «Дарожнік» згуляе з гомельскім «ВРЗ». Стартавы свісток прагучыць у 17 гадзін 30 хвілін.

Каманда з Гомеля мае ў сваім актыве 60 ачкоў і аднаасобна ўзначальвае турнірную табліцу спаборніцтваў. У «Дарожніка» — 38 ачкоў і шостае месца.

У першым крузе «ВРЗ» перамог мінчан на сваёй пляцоўцы з лікам 3:1.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *