Механізатар з ААТ “Запольскае” стаў лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Аграрный сектор Актуальное Новости

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прысудзіла прэмію ў галіне працы 2019 года. Адзіным сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу краіны яе лаўрэатам стаў прадстаўнік Чэрвеншчыны – трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства  “Запольскае” Дзмітрый Шчатко.

Ён працуе ў гаспадарцы ўжо больш за чвэрць стагоддзя. Шмат разоў станавіўся пераможцам раённага спаборніцтва на жніве, неаднойчы заахвочваўся за высокія вынікі ў працы на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях.

Узнагароджанне лаўрэатаў прафсаюзнай прэміі будзе прымеркавана да Свята працы.

Ігар АДАМОВІЧ 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *