Юбілею Станіслава Манюшкі прысвяцілі марку

Актуальное Культура

Паштовую марку “200 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі” выпусціць у абарачэнне 4 мая Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Як паведамляе прэс-служба РУП “Белпошта”, дызайн маркі распрацавала Алена Мядзведзь. Яе памер –52х29,6 міліметраў, наклад – 49 тысяч штук. Намінал “M” адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай паштовай карткі прыярытэтнай.

Таксама паведамляецца, што ў дзень выпуску маркі ў абарачэнне ў сталічным аддзяленні паштовай сувязі №1 (магазін “Філатэлія”, вул. Маскоўская,16) пройдзе спецыяльнае гашэнне на канверце “Першы дзень”.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *