Юбілей Станіслава Манюшкі: у Нацыянальнай бібліятэцы прэзентуюць віртуальны праект

Актуальное Культура

Заўтра ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца прэзентацыя  віртуальнага праекта пра жыццё і творчасць нашага земляка, кампазітара Станіслава Манюшкі. Ён прымеркаваны да 200-гадовага юбілею творцы.

Як паведамляе БЕЛТА, дзякуючы праекту “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, карыстальнікі змогуць азнаёміцца ​​з выданнямі нотных дакументаў другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў у лічбавым фармаце, пачуць фрагменты аўдыёзапісаў твораў кампазітара ў сучасным выкананні.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *