Гарэла сухая трава на полі паміж вёскамі Майзарова, Дзерці і Язоўкі

Актуальное Происшествия

Пра гэта распавяла «Раённаму весніку» інспектар групы прапаганды і навучання Чэрвенскага РАНС Юлія Максіменя. Паводле яе слоў, паведамленне аб узгаранні паступіла ратавальнікам сёння ў пачатку трэцяй гадзіны дня. Пажар удалося лакалізаваць, але  тушылі яго да самага вечара.

Плошча ўзгарання складае каля 50 гектараў. Акрамя трох машын РАНС, у тушэнні пажару ўдзельнічалі па адзінцы тэхнікі з лясгаса і райаграсэрвісу.

Прычына здарэння амаль што відавочная — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *