Дню зямлі прысвяцілі сустрэчу за круглым сталом у Чэрвенскай бібліятэцы

Молодежная политика

«У шэпце хвой — мелодыя жыцця» — так назвалі яе супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі. На яе завіталі вучні 8 “А” класа СШ№ 4 разам з настаўнікам Канстанцінам Сцяпанавічам Сармантам. На сустрэчу запрасілі таксама начальніка аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Чэрвенскі лясгас” Кацярыну Клешчанка.

         Шмат карыснага і цікавага паведаміла прысутным спецыяліст лясной гаспадаркі. Па-першае, яна ўзгадала пра “Тыдзень лесу”, які штогод праходзіць у нашай краіне. Запрасіла ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі “Пасадзі сваё дрэва”. Па-другое, Кацярына Аляксандраўна расказала, якім чынам разводзяць лес у гаспадарцы і як яго аднаўляюць. Распавяла, якую шкоду хвойным пасадкам, акрамя пажару, ў апошнія гады прыносіць жук-караед. Закранула пытанні лесакарыстання, аховы і абароны леса. Нагадала вучням аб правілах паводзін у лесе. Потым паведаміла, дзе можна набыць “лясныя” прафесіі. Расказала пра вучобу ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

         Сустрэча за круглым сталом выклікала цікавасць у прысутных: аб гэтым сведчылі пытанні да спецыяліста. Асабліва актыўнымі былі Максім Яблонскі, Улад Палякоў і Анжэліка Паповіч. Шмат пытанняў было і ў настаўніка Канстанціна Сарманта. Некаторыя з іх тычыліся нарыхтоўцы бярозавіку, дазволу збіраць ягады камбайнам, вырошчванню пасадачнага матэрыялу ў пітомніку, фотапастак і іншыя.

         Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з літаратурай, якая ёсць у бібліятэцы па гэтай тэматыцы.

         А яшчэ у гэты ж дзень вучні з настаўнікам прынялі ўдзел у акцыі “Кнігі ў дар бібліятэцы”. За гэта ім вялікі дзякуй.

 СВЯТЛАНА ЖДАНОВІЧ,  загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Фота аўтара

 

 

 

 

 

 

         У суботу 13 красавіка супрацоўнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у акцыі “За бяспеку – разам”. Спецыялістамі розных службаў – аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў, Энерганагляду, упраўлення па адукацыі, спорту і турызму  праводзілі прафілактычныя мерапрыемствы па проціпажарнай бяспецы сярод жыхароў горада. Кожны з дарослых атрымаў памятку, а дзеці пазнавальныя — размалёўкі і малюнкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *