Цэнтр нацыянальных культур “Этна-скрыжаванне” плануюць стварыць у Смілавічах

Актуальное Культура

Канцэпцыю адпаведнага гуманітарнага праекту прадставіў наш раён на абласным семінары ў Сеніцы. Яго распрацоўшчыкі – дырэктар Чэрвенскага раённага Цэнтра культуры і адпачынку Алена Гоман і загадчык Смілавіцкага гарпасялковага Дома культуры Марына Кацінёва.

Праект мае на мэце захаванне і развіццё культурных традыцый і спадчыны прадстаўнікоў розных нацыянальных дыяспар, якія жывуць у Смілавічах і іншых населеных пунктах раёна. Размясціць Цэнтр мяркуецца ў будынку былога гапрасялковага Дома культуры. Ён уключыць у сябе аформленыя ў нацыянальных стылях творчыя пляцоўкі з агульнай выставачнай залай і адкрытую пляцоўку на тэрыторыі ўстановы для правядзенне фестываляў, выстаў, святаў, канцэртаў, майстар-класаў, іншых культурных мерапрыемстваў.

Як распавяла “Раённаму весніку” Алена Гоман, зараз ідзе пошук партнёраў для рэалізацыі праекту. Неахбходны аб’ём яго фінансавання складае 300 тысяч долараў ЗША.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *