Чэрвенская мастачка Алёна Марцьянава бярэ ўдзел ва ўсебеларускай выставе

Актуальное Культура

Трэцяя ўсебеларуская выстава “Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч” адкрылася ўчора ў сталічным Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў на вуліцы Някрасава, 3. Сярод 750 работ на ёй прадстаўлена адна з найбольш вядомых карцін чэрвенскай мастачкі Алёны Марцьянавай “Трамвай”.

Выстава будзе працаваць да 12 мая. Кожны яе наведвальнік мае магчымасць прагаласаваць за карціну, якая яму найбольш спадабалася. Пераможца народнага галасавання атрымае права на наступны год прадставіць персанальную выставу ў рамках вялікага праекта.
“Трамвай” Алёны Марцьянавай зарэгістраваны пад парадкавым нумарам 651. Падтрымайце нашу зямлячку!

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *