Чарнобыль — агульны боль: родныя мясціны жанчынам з Заполля сняцца да гэтага часу

Люди и судьбы

  33 гады аддаляюць нас ад аварыі, якая адбылася на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Людзі, якія выехалі з забруджанай зоны, даўно прыжыліся на новых месцах. З нажытых калісьці рэчаў хтосьці захаваў толькі старыя фотаздымкі, матчын саматканы рушнік, як сведку  мінулага жыцця…

Галіна Іванаўна Гулевіч, Лідзія Іванаўна Каробачка і Таццяна Іванаўна Дзенісенка (на здымку) прыехалі ў Чэрвенскі раён амаль адначасова — у самым пачатку 90-х. На радзіме, у Гомельскай вобласці кожная з іх паспела выйсці замуж, нарадзіць дзяцей… Менавіта дзеля іх здароўя і дабрабыту яны і перабраліся ў вёску Заполле – тут будаваўся пасёлак для перасяленцаў…

        … Пазнаёміліся жанчыны ў Заполлі амаль адразу пасля прыезду. І моцна пасябравалі. Таццяна Іванаўна працуе на пошце, Галіна Іванаўна і Лідзія Іванаўна – у магазіне.  Запольская зямля сапраўды стала ім роднай. А ўсё ж бывае, як засведчыла Галіна Іванаўна, сніцца ім родная старонка, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва…

Падрабязна аб гэтым чытайце ў заўтрашнім нумары газеты «Раённы веснік» за 27 красавіка 2019 года.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *