Алег Навіцкі на верталёце прывёз у Брэст віншавальнае пасланне ад Аляксея Лявонава

Общество

Як паведамляе брэсцкая абласная газета “Зара”, на ўрачыстасці ў Доме культуры чыгуначнікаў наш зямляк уручыў віншавальнае пасланне да 1000-годдзя Брэста старшыні мясцовага гарвыканкама Аляксандру Рагачуку ад двойчы Героя Савецкага Саюза, лётчыка касманаўта СССР генерал-маёра авіяцыі Аляксея Лявонава, чалавека, які першым выйшаў у адкрыты космас.

У ім, у прыватнасці, гаворыцца: “На зямлі няшмат гарадоў, якія ўславілі сябе пастаяннай барацьбой за сваю свабоду і незалежнасць, як слаўны Брэст са сваім гордым народам. Будзьце шчаслівыя ва ўсіх пакаленнях. Вы гэтага заслужылі”.

Паводле слоў Алега Навіцкага, пасланне напісанае па ініцыятыве начальніка Мінскага аэраклуба імя С.І. Грыцаўца, лётчыка-выпрабавальніка палкоўніка Мікалая Мачанскага. Дарэчы, менавіта з ім Герой Расійскай Федэрацыі прыляцеў на ўрачыстасць у Брэст на верталёце.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА і інтэрнэт-сайта “Віртуальны Брэст”.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *