Вясковец пагражаў спаліць хату разам з маці

Актуальное Происшествия

Пракуратура Чэрвенскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу па артыкулу 186 КК РБ “Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці” ў адносінах да 41-гадовага жыхара адной з вёсак нашага раёна.

Знаходзячыся ў нецвярозым стане, ён пагражаў сваёй старой маці спаліць яе ў хаце, і нават абліў адну са сцен неўстаноўленай вадкасцю.

І.УЛАДЗІМІРАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *