У ЗАТ “Турэц” за два гады разлічваюць павялічыць пагалоўе свіней да 19-20 тысяч

Аграрный сектор Актуальное

Пра гэта распавёў “Раённаму весніку” дырэктар таварыства Артур ДЗЯМКО.

Такую магчымасць дасць завяршэнне мадэрнізацыі вытворчых памяшканняў свінакомплексу. Яе пачалі тут у 2016 годзе і вядуць сваімі сіламі і сродкамі, без прыцягнення крэдытных рэсурсаў, удвая павялічваючы колькасць станкоў у кожным сектары.

За мінулы год закрытае акцыянернае таварыства “Турэц” забяспечыла тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі 116,2 працэнта пры заданні 108 працэнтаў. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі павялічылася ў параўнанні з 2017 годам на 38,9 працэнта, а ўдзельная вага ў агульным аб’ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі па раёну склала 7,7 працэнта.

Сваю прадукцыю таварыства рэалізоўвае як ў выглядзе паўтушаў, так і ў выглядзе мясных вырабаў уласнага перапрацоўчага цэха. Акрамя стацыянарных магазінаў “Турэцкі кумпячок”, ЗАТ “Турэц” актыўна развівае выязны гандаль. Штодня дзве-тры аўталаўкі курсіруюць па населеных пунктах нашага, Бярэзінскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Мінскага раёнаў.

Падрабязней пра набыткі таварыства, а таксама пра існуючыя праблемы і перспектывы развіцця чытайце ў нумары “Раённага весніка” за 16 сакавіка.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *