У Карзунах згарэла лазня

Актуальное Происшествия

Узгаранне на адным з падворкаў у гэтай вёсцы адбылося ў суботу, каля дзесяці гадзін вечара.

Пажар быў хутка ліквідаваны. Полымя знішчыла дах пабудовы, пашкодзіла сцены і маёмасць лазні. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Як паведаміла “Раённаму весніку” інспектар групы прапаганды і навучання Чэрвенскага РАНС Юлія Максіменя, адна з верагодных прычын пажару – перапальванне печы.

МНС нагадвае пра важнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі:

— каб не дапусціць пажар, асцярожна абыходзьцеся з адкрытым агнём: старанна тушыце запалкі, цыгарэты і свечкі;

— забараняецца перагружаць электрычныя сеткі, эксплуатаваць праводку і кабелі з пашкоджанай ізаляцыяй, ужываць у апаратах абароны жучкі, карыстацца самаробнымі электрапрыборамі і пакідаць іх без нагляду;

— пры выяўленні загарання не панікуйце, не рызыкуйце жыццём, ратуючы маёмасць, выклічце ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112 і пакіньце памяшканне, якое гарыць.

Фота раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *