У Чэрвенскім раёне Настаўнікам года-2019 стала Наталья Суднік

Общество

Завяршыліся іспыты для 10 настаўнікаў устаноў адукацыі і 4 выхавальнікаў дашкольнай адукацыі Чэрвенскага раёна. На працягу пяці конкурсных дзён педагогі дэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства.  

Па выніках конкурсных іспытаў пераможцам раённага этапа конкурсу “Настаўнік года-2019” сярод настаўнікаў устаноў адукацыі стала: Наталья Вадзімаўна Суднік, настаўнік-дэфектолаг сярэдняй школы №4 г.Чэрвеня.

Другое месца падзялілі Ганна Уладзіміраўна Драбеня, настаўнік англійскай мовы гіманзіі №1 імя У.А.Караля і Алёна Анатольеўна Сянчук, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Руднянскага дзіцячага садка-сярэдняй школы.

 Трэцяе месца дасталася таксама двум настаўнікам – Валерыю Васільевічу Захараву, настаўніку беларускай мовы і літаратуры Хутарскага дзіцячага садка-сярэдняй школы і Аксане Леанідаўне Штык, настаўніку хіміі сярэдняй школы №3 г.Чэрвеня.

Пераможцам раённага этапа конкурсу сярод выхавальнікаў дашкольнай адукацыі стала: Кацярына Сяргееўна Чарняўская, выхавальнік дашкольнай адукацыі ясляў-сада №1 г.п.Смілавічы. 

Другое месца падзялілі Кацярына Мікалаеўна Місюк, выхавальнік дашкольнай адукацыі санаторных ясляў-сада  №5 г.Чэрвеня і Марына Уладзіміраўна Папова, выхавальнік дашкольнай адукацыі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Чэрвеня. На трэцім месцы – Таццяна Аляксандраўна Каражан, выхавальнік дашкольнай адукацыі Новазелянкоўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Ларыса Асановіч уручыла Дыпломы, кветкі і падарункі пераможцам і ўдзельнікам конкурсу. Яна адзначыла, што на раённым конкурсе сустрэліся педагогі, каму ёсць чым здзівіць адзін аднаго, падзяліцца новымі ідэямі і вопытам, падзякавала за ўдзел у конкурсе, любоў да дзяцей і прафесіі, за творчую работу, пажадала, каб прафесійны шлях кожнага настаўніка і выхавальніка быў асвечаны яркім святлом, жаданнем гарэць і не згасаць, імкненнем быць “Настаўнікам года”, мець моцнае зароўе і поспехаў.

 

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *