У Чэрвені праходзіць абласны фінал спаборніцтваў па міні-футболу

Актуальное Спорт

Сёння ў спартыўным комплексе “Ігумен” стартавалі фінальныя спаборніцтвы па міні-футболу ў праграме спартакіяды школьнікаў Мінскай вобласці сярод спартсменаў 2006-2007 гадоў нараджэння.

Удзел у іх бяруць пераможцы шасці занальных турніраў – каманды Лагойскага, Мінскага, Дзяржынскага, Слуцкага, Салігорскага і Маладзечанскага раёнаў. Яны будуць гуляць на працягу двух дзён па кругавой сістэме.

У першым матчы логойскія школьнікі перамаглі равеснікаў з Салігорскага раёна – 3:1.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *