У Чэрвень прыедуць дзеючыя чэмпіёны і ўладальнікі Кубка Беларусі па міні-футболу

Актуальное Новости Спорт

Заўтра, 17 сакавіка,  у спартыўным комплексе «Ігумен» Чэрвенскай СДЮШАР адбудзецца матч 20 тура чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболу сярод каманд вышэйшай лігі. Пачатак — у 14 гадзін 30 хвілін.

Сапернікам мінскага «Дарожніка» будзе «Лідсельмаш», дзеючы чэмпіён і ўладальнік Кубка краіны. У першым крузе каманды гулялі ў Лідзе. Сустрэча скончылася перамогай гаспадароў пляцоўкі — 2:1.

Зараз «Дарожнік» з 32 ачкамі займае шосты радок у турнірнай табліцы чэмпіянату. У «Лідсельмаша» — 40 ачкоў і трэцяе месца.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *