Чэрвенцы атрымалі дыплом, які можна заваяваць раз у тры гады

Актуальное Молодежная политика

11 сакавіка ў Мар’інагорскай дзіцячай школе мастацтваў  адбыўся рэгіянальны адборачны тур обласнога конкурса піяністаў, які праходзіць адзін раз у тры гады у Салігорску.

Мэтай конкурсу з’яўляецца выяўленне таленавітых выканаўцаў, развіццё  творчых здольнасцяў у галіне выканальніцкага мастацтва, папулярызацыя фартэпіяннай музыкі, павышэнне педагагічнага  майстэрства выкладчыкаў.

Чэрвенскую дзіцячую школу мастацтваў дастойна прадставілі  Лізавета Лазоўская (клас выкладчыка Галіны Мікалаеўны Прышывалка) і  Багдан Крыжык (клас выкладчыка Кацярыны Міхайлаўны Стахевіч). За ўдалае выступленне  юныя музыканты былі ўдастоены дыплома.

Спадзяёмся, што той бясцэнны вопыт, які мы атрымалі , дзякуючы ўдзелу ў конкурсе, спатрэбіцца ў падрыхтоўцы да наступных конкурсных выступленняў  і стане гарантыяй  новых творчых перамог.

Дарэчы, Ліза і Багдан рыхтуюцца да наступнага конкурсу-фестывалю “Інтэрмецца”, які адбудзецца ў красавіку ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Пажадаем ім поспехаў!

                                                                                          Дырэктар Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў Галіна Прышывалка, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *