Спорт: фінал «Мінск — Масква» згулялі ў Чэрвені

Актуальное Спорт

Варонеж і Санкт-Пецярбург, Каралёў і Гомель, Мінск і Масква – такой была геаграфія міжнароднага ветэранскага турніру па міні-футболу сярод спартсменаў з абмежаваным слыхам, які прайшоў у суботу ў спартыўным комплексе “Ігумен” Чэрвенскай СДЮШАР. Спаборніцтвы былі прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны.

Пасля відовішчнай цырымоніі адкрыцця турніру, які арганізаваў Ганаровы грамадзянін Чэрвенскага раёна Анатоль Усенка пры дзейснай падтрымцы Чэрвенскай СДЮШАР, фірмы “Фольксваген”, Беларускай федэрацыі футбола і ФК “Мінск”, каманды пачалі доўгі шлях да перамогі матчамі ў групах. Найбольш вострая барацьба разгарнулася ў групе “А”. Тут дзве з трох сустрэч завяршыліся ўнічыю. Так згулялі паміж сабой футбалісты Мінска і Каралёва (2:2), Варонежа і Каралёва (4:4). Дзякуючы валявой перамозе над варонежцамі – 2:1, з першага месца далей прайшлі выхаванцы Анатоля Усенкі. А прадстаўнікам горада-пабраціма Чэрвеня хапіла двух ачкоў, каб стаць у групе “А” другімі.
У групе “Б” першае месца заняла каманда Масквы, якая перамагла футбалістаў Гомеля (3:0) і Санкт-Пецярбурга (1:0). З другой пазіцыі ў фінальную частку турніру выйшлі спартсмены з берагоў Нявы.

Паўфінальныя матчы прынеслі наступныя вынікі: Мінск – Санкт-Пецярбург – 5:3, Масква – Каралёў – 3:2. У гульні за трэцяе месца піцерцы былі мацнейшымі за прадстаўнікоў Падмаскоўя – 5:2.

У фінале Мінск – Масква інтрыга захоўвалася да апошніх секунд сустрэчы. Перамаглі масквічы – 2:1.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара
На здымках: уверсе – момант фінальнага матчу;
каманда Мінска – сярэбраны прызёр турніру.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *