Сёння адбылася чарговая сесія Чэрвенскага раённага Савета дэпутатаў

Актуальное Местная власть

З інфармацыяй аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна ў 2018 годзе на VІІІ сесіі раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталь Казлоў.

Ён таксама распавёў аб тым, што будзе зроблена на Чэрвеншчыне сёлета. У прыватнасці, спыніўся на планах па жыллёваму будаўніцтву, добраўпарадкаванню тэрыторый, рэканструкцыі аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы і на тым, якія захады прымаюцца па стварэнню камфортных умоў для жыцця ў раёне на перспектыву.

Справаздачу аб рабоце прэзідыума раённага Савета дэпутатаў па павышэнню ролі органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва раёна ў 2018 годзе зрабіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка.

Дэпутаты таксама зацвердзілі справаздачу аб выкананні раённага бюджэту за мінулы год, інвестыцыйную праграму раёна на сёлета, разгледзелі шэраг бягучых пытанняў.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *