Праект новага будынка раённага краязнаўчага музея прайшоў дзяржаўную экспертызу

Общество

Пра гэта распавяла “Радыёвесніку” начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка.

Раней спецыялісты далі заключэнне аб тым, што цяперашні будынак раённага краязнаўчага музея непрыдатны для далейшай эксплуатацыі без рэканструкцыі, але выдаткі на яе значна перавышаюць кошт новага будаўніцтва. Таму яго вырашана знесці.

Новы будынак, як і стары, будзе двухпавярховым. На першым паверсе размесцяцца чатыры выставачныя залы і галерэя, на другім – кабінеты для работнікаў і фондасховішчы.

Паводле слоў Лідзіі Шчацінкі, ёсць спадзяванне на тое, што музей пачнуць будаваць ужо ў наступным годзе.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *