Пажар тушылі… кіраўнікі (фота)

Общество

Кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, прадпрыемстваў, гаспадарак, устаноў і арганізацый Чэрвеншчыны паўдзельнічалі ў занятках, якія наладзілі для іх ратавальнікі.

Як распавяла “Раённаму весніку” інспектар групы прапаганды і навучання Чэрвенскага РАНС Юлія Максіменя, падчас іх, у прыватнасці, былі адпрацаваны навыкі надзявання баявой вопраткі ратавальнікаў і апаратаў на сціснутым паветры, адбылося знаёмства з аварыйна-выратавальным інструментам. Таксама кіраўнікі паспяхова справіліся з уводнымі па тушэнню аўтамабіля, жылога дома і гаспадарчай пабудовы.

І.УЛАДЗІМІРАЎ. Фота раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *