Нашы юнакі выйшлі ў фінал абласнога валейбольнага турніру

Актуальное Спорт

Каманда Смілавічаў, сфарміраваная з вучняў мясцовай СШ №1 (трэнер – Павел Ярашэвіч), паспяхова выступіла ў занальным валейбольным турніры сярод спартсменаў 2003-2005 гадоў нараджэння ў залік абласной спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства.

На спаборніцтвах у Сеніцы (Мінскі раён) нашы валейбалісты перамаглі  гаспадароў пляцоўкі, равеснікаў з Лагойскага і Дзяржынскага раёнаў з аднолькавым лікам 2:0 і выйшлі ў фінал.

Ігар АДАМОВІЧ  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *